Айк Мусаханян (нар. , , Беларусь) — французскі футбаліст армянскага паходжання, нападнік фінскага клуба «Хака» з Валкеакаскі.

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Мінску ў армянскай сям’і, якая пераехала ў Беларусь у савецкія часы. Ва ўзросце 7 гадоў разам з бацькамі пераехаў у Францыю, у горад Кальмар, дзе і пачаў займацца футболам. Пазней выступаў таксама за юнацкія каманды «Вітэнгайма» і «Бельфора». Аднак, ва ўзросце 18 гадоў не падпісаў у Францыі прафесійнага кантракта ні з адным клубам, і ў 2017 годзе пераехаў у Беларусь, далучыўшыся да клуба Першай лігі «Энергетык-БДУ».

У складзе мінскага клуба стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2018 забіў 4 галы і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2019 пачаў у дубліруючым складзе «Энергетыка-БДУ». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 красавіка 2019 года, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» і праз хвіліну адзначыўся голам, а ўжо ў дадатковы час забіў другі гол, чым прынёс сваёй камандзе перамогу з лікам 4:3. У далейшым трывала з’яўляўся ў асноўным складзе, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях ад апорнага паўабаронцы да нападніка. Пасля сезона 2021 стаў з 75 гульнямі лідарам сярод усіх ігракоў па колькасці праведзеных матчаў за «Энергетык-БДУ» ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2022 года пакінуў мінскі клуб"Энергетик"-БГУ покинули еще четыре футболиста і неўзабаве стаў іграком армянскага «Ноа»Мусаханян перешел в армянский "Ноа", дзе гуляў да канца сезона 2022/23. У жніўні 2023 года далучыўся да фінскага клуба «Хака».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 (2) Д2 Энергетык-БДУ 9 2 2018 Д2 Энергетык-БДУ 28 4 2019 Д1 Энергетык-БДУ 24 3 2020 Д1 Энергетык-БДУ 24 3 2021 Д1 Энергетык-БДУ 27 1 2021/22 (2) Д1 Ноа 15 0 2022/23 Д1 Ноа 25 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Ноа Катэгорыя:Ігракі ФК Хака