Ло́свіда — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Храпаўлянка. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад горада Гарадок каля вёсак Вялікае Лосвіда, Малое Лосвіда і Баталі, Марыямпаль.

Гідраграфія Плошча паверхні — 11,42 км², вадазбору — 107 км², найбольшая глыбіня — 20,2 м, даўжыня берагавой лініі — 25,6 км.

Катлавіна возера складанага тыпу лопасцевай формы. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 3—4 да 15 метраў, сугліністыя і супясчаныя. Берагавая лінія звілістая, утварае тры вялікіх залівы. Паўночна-заходні заліў аддзелены ад возера водмеллю глыбінёй 0,2 м.Берагі Лосвіда вышынёй да 1,5 метра, месцамі абразійныя, забалочаныя, пясчаныя і пясчана-галечныя.

Шырыня мелкаводдзя ад 5 да 250 метраў. Дно ў прыбярэжнай зоне да глыбінь у 6 метраў пясчанае, пясчана-галечнае з валунамі, да глыбіні 9—11 метраў пакрытае апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем і гліністым ілам. Водная маса стратыфікаваная.

У Лосвіда ўпадаюць рака Чарніца і ручаі, выцякае ручай у возера Цыганова. Упадае ручай з возера Глісна.

Экалогія Возера слабапраточнае, мезатрофнае.

У возеры растуць рэдкія для Беларусі віды расліннасці (палушнік азёрны, наяда малая і наяда марская, частушнік Валенберга, гідрыла кальчаковая). Водзяцца каля 20 відаў рыб.

Над возерам Уздоўж возера размешчаны зоны адпачынку, турбаза «Лосвіда», паляўніча-рыбалоўная база.

Літаратура

Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1981 г. Калецкая, С. Л. Паразитофауна рыб в оз. Лосвида / С. Л. Калецкая. — Веснік Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1960. — № 4. — С. 118—124

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна