Сербалужыцкі інстытут (, ) — назва навуковай установы, якая знаходзіцца ў горадзе Баўтцэн, Германія. Займаецца вывучэннем лужыцкіх моў і даследаваннямі па гісторыі, культуры і грамадскаму жыццю лужычанаў. Інстытут збірае і архівуе матэрыялы, прысвечаныя сарабістыке і прадстаўляе іх для публічнага вывучэння і распаўсюджвання лужыцкай культуры.
Гісторыя Інстытут быў створаны ў 1992 годзе на аснове Інстытута сербалужыцкага народазнаўства (Institut za serbski ludospyt), які быў створаны 1 мая 1951 года ў Баўтцэне па ініцыятыве лужыцкага прафесара Павола Навотнага. 1 жніўня 1952 года Інстытут сербалужыцкага народазнаўства увайшоў у склад Нямецкай акадэміі (з 1972 года — акадэмія навук ГДР).
Адміністрацыя Сербалужыцкага інстытута размяшчаецца ў Баўтцэне. У Котбусе знаходзіцца філіял навуковай установы. Штатнае распісанне складаецца з 15 пасадаў навуковых супрацоўнікаў і 11 пасадаў навукова-тэхнічнага і адміністрацыйнага персаналу. Супрацоўнікі Сербалужыцкага інстытута выкладаюць у розных вышэйшых навучальных установах у Германіі і за мяжой. Інстытут супрацоўнічае з Інстытутам сарабістыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта.
У інстытуце дзейнічае Сербалужыцкая цэнтральная бібліятэка і Сербскі архіў.
Сербалужыцкі інстытут выдае з 1952 года дзве навуковыя серыі, навуковае перыядычнае выданне «Lětopis», якое цяпер выходзіць два разы на год, а таксама выданне «Schriften des sorbischen Instituts/Spisy serbskeho instituta» (да 2012 года выдадзена 56 тамоў).
Цяпер дырэктарам Сербалужыцкага інстытута з'яўляецца лужыцкі прафесар Гаўке Бартельс
Дырэктары Павал Новатны (1951—1977) Мерчын Каспер (1977—1990) Гельмут Фаска (1990—1992) Дзітрых Шолта (1992—2014) Гаўке Бартэльс (з 2018 года)
Спасылкі Афіцыйны сайт Сербалужыцкага інстытута
Катэгорыя:Лужычане Катэгорыя:Арганізацыі Германіі Катэгорыя:Баўтцэн Катэгорыя:Сарабістыка