Сарабі́стыка (, ) — міждысцыплінарная навуковая дысцыпліна, якая вывучае лужыцкія мовы і культуру лужыцкіх сербаў.
Цэнтры сарабістыкі
У Германіі: Сербалужыцкі інстытут у Баўтцэне (выдае навуковы часопіс Lětopis) і Інстытут сарабістыкі ў Лейпцыгскім універсітэце (рыхтуе выкладчыкаў на верхнялужыцкай ці ніжнялужыцкай мовах для працы навучальных установах, выдае навуковы часопіс Sorapis). У Чэхіі: кафедра славяназнаўства Карлава ўніверсітэта і Таварыства сяброў Лужыцы (выдае навукова-папулярны часопіс «Чэшска-лужыцкі веснік». У Празе размешчаны буйнейшы збор сербалужыцкай літаратуры за межамі Лужыцы — бібліятэка Горніка. У Польшчы: інстытут славянскай філалогіі Варшаскага ўніверсітэта (выдае навуковы часопіс Zeszyty Łużyckie) і аддзел славістыкі Польскай акадэміі навук. Ва Украіне: Сарабістычны цэнтр пры Інстытуце славістыкі Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франко (выдае зборнік «Питання сорабістики», матэрыялы па сарабістыке друкуюцца таксама ў зборніке «Проблеми слов'янознавства») У Расіі: Інстытут славяназнаўства РАН (матэрыялы па сарабістыке друкуюцца ў навуковым часопісе «Славяноведение»). У Сербіі: навукова-асветніцкі праект «Растко Лужица» (буйнейшая ў свеце лічбавая бібліятэка па сарабістыке), які аб'ядноўвае даследчыкаў мясцовай школы сарабістыкі.
Літаратура
Катэгорыя:Славістыка