Павіту́ха льняная (Cuscuta epilinum) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Апісанне Аднагадовая травяністая расліна 50—120 см даўжынёй. Сцябло зеленавата-жоўтае, ніткападобнае, 0,5—0,8 мм таўшчынёй. Кветкі сабраны ў 7—12-кветкавыя шчыльныя, шарападобныя суквецці. Трубка венчыка гарлачыкападобная разадзьмутая; лускавінкі з многімі бахромкамі, дробныя, прыціснутыя. Вяночак жаўтлява-бялёсы, з трохкутнымі, вастраватымі, адагнутымі лопасцямі, удвая карацей трубкі. Плод — прыплюснута-шарападобная каробачка.
Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Распаўсюджанне Радзімай віду лічацца тэрыторыі Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана; від натуралізаваны ў Афрыцы, азіяцкай Расіі, большай частцы Еўропы, паўднёва-ўсходняй Канадзе, паўночна-ўсходніх ЗША, Аргенціне (Буэнас-Айрэс) .
Ва Украіне від паразітуе на , радзей на і некаторых пустазеллях — на Палессі і ў лесастэпе.
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Повилика // Праект «Архив природы России»
Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Бярозкавыя Катэгорыя:Расліны-паразіты Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1824 годзе