Лужыцкая пасяленчая вобласць (, , ) — афіцыйна прызнаваемая урадамі федэральных земляў Саксонія і Брандэнбург тэрыторыя, на якой лужычане прызнаныя карэнным народам. Размешчаная на ўсходзе федэральнай зямлі Саксоніі і на поўдні федэральнай зямлі Брандэнбург, лужыцкая пасяленчая вобласць з’яўляецца часткай гістарычнай Лужыцы, якая ў мінулыя часы падвяргалася германізацыі і асіміляцыі.
Лужыцкая пасяленчая вобласць мае федэральны статус «Традыцыйнае раённае пасяленне» які вызначаецца федэральнымі законамі Германіі. Яе межы ў значнай ступені вызначаны на падставе статыстычнага даследавання лужыцкага вучонага і рэдактара Арншота Чэрніка «Die Entwicklung der sorbischen Bevölkerung», выданага ў 1956 годзе.
У федэральнай зямлі Саксонія Вобласць традыцыйнага пасялення лужыцкіх сербаў нармалізуецца законам "Аб правах лужычанаў Саксоніі "(Gesetz über die Rechte der Sorben im Freistaat SachsenGesetz über die Rechte der Sorben im Freistaat Sachsen (Sächsisches Sorbengesetz — SächsSorbG).) ад 31 сакавіка 1999 года. Саксонскі закон «Аб правах лужычанаў у Саксоніі» абвяшчае намер захоўваць і абараняць традыцыйную культуру лужычанаў на гэтай тэрыторыі.
У адрозненне ад Саксонскага варыянта, брандэнбургскі закон «Аб правах лужыцкіх сербаў (вендаў)» (Gesetz zur Ausgestaltung der Rechte der Sorben (Wenden) ад 7 ліпеня 1994 годаGesetz zur Ausgestaltung der Rechte der Sorben (Wenden) im Land Brandenburg (Sorben (Wenden)-Gesetz — SWG) вызначае аўтахтоннае насельніцтва тэрыторыі як «абшчыны, якія хацяць належаць да лужыцкага насельніцтва і маюць бесперапынную моўную і культурную пераемственнасць з лужыцкай традыцыяй, якая захавалася да нашага часу». Дадзеную фармулёўку закона крытыкуюць абаронцы нацыянальных меншасцей і прадстаўнікі лужыцкага насельніцтва, якія гавораць, што асобным лужычанам цяжка даказаць сваю прыналежнасць да лужыцкага народа з-за шматвекавых нацыянальнага прыгнёта і асіміляцыі.
У адпаведнасці з законамі «Аб правах лужычанаў у Саксоніі» і «Аб правах лужыцкіх сербаў (вендаў)» мясцовыя муніцыпалітэты нясуць адказнасць за захаванне, развіццё лужыцкіх моў і падтрымку лужыцкай культуры, усталяванне двухмоўнай афіцыйнай інфармацыі на дарожных знаках, у грамадскіх і дзяржаўных установах.
У наш час большасць лужыцкага насельніцтва ў Верхняй Лужыцы пражывае паміж гарадамі Баўтцэн, Каменц і Хойерсверда і ў каталіцкіх камунах: Гёда, Нешвіц, Пушвіц і Віціхенаў. На гэтай тэрыторыі лужыцкае насельніцтва складае большасць і тут верхнялужыцкая мова ўжываецца ў розных сферах яе выкарыстання. У Ніжняй Лужыцы большасць лужычанаў пражывае ў камунах Пальц і Шпрэвальд.
Крыніцы
Літаратура Peter Kunze, Andreas Bensch: Die Sorben / Wenden in der Niederlausitz. Ein geschichtlicher Überblick. In: Wobrazki ze Serbow . 2., durchgesehe Auflage. Domowina, Bautzen 2000 (Erstausgabe 1996), ISBN 3-7420-1668-7. Gertraud Eva Schrage: Die Oberlausitz bis zum Jahr 1346. In: Joachim Bahlke (Hrsg.): Geschichte der Oberlausitz. 2., durchgesehene Auflage, Leipziger Universitätsverlag, Leipzig 2004 (Erstauflage 2001), ISBN 978-3-935693-46-2 (S. 55-97). Arnošt Muka: Statistika łužiskich Serbow [Statistik der Lausitzer Sorben]. Selbstverlag, Budyšin [Bautzen] 1884—1886; 5. Auflage unter dem Titel Serbski zemjepisny słowničk [Sorbisches geographisches Wörterbuch]. Budyšin 1927; Neudruck: Domowina, Bautzen 1979
Спасылкі Карта Лужыцы на верхнялужыцкай мове
Катэгорыя:Лужычане