Анатоль Рыгоравіч Валузнёў (, — ) — вучоны ў галіне пладаводства, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1989). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974).
Біяграфія А. Р. Валузнёў нарадзіўся ў Мінску. У 1927 годзе скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1957 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце пладаводства, агародніны і бульбы (сучаснае Рэспубліканскае навукова-даследчаедачэрняе унітарнае прадпрыемства «Інстытут пладаводства»История развития института плодоводства (Краткая историческая справка ).
Навуковая дзейнасць А. Г. Валузнёву належаць навуковыя працы па агратэхніцы, развядзенні і біялагічных асаблівасцях ягадных культур, селекцыі агрэсту, суніц садовых, маліны, чорных і чырвоных парэчак, сунічна-клубнічных гібрыдаў і інш. Аўтар шэрагу сартоў пладова-ягадных культур.
Сярод апублікаваных прац: Таматы ў БССР. — Мінск, 1932. Земляника садовая. — Минск : Гос. изд-во БССР, 1953. Справочник садовода. — 4-е изд., испр. и доп. — Мн. : Урожай, 1967. — 371 с., цв. ил. (у сааўтарстве) Ягодный сад. — Минск : Урожай, 1970. — 260, с., л. цв. ил. Смородина. — Минск : Гос. изд-во БССР, 1951. — 76, с. Сорта плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. — Мн. : Ураджай, 1984. — 176 с. (у сааўтарстве)
Літаратура
Спасылкі Ягодоводство на современном этапе. Материалы международной научно-практической конференции, посвященной 100-летию со дня рождения Анатолия Григорьевича Волузнева // Плодоводство. Т. 15. 2004. / Інстытут пладаводства НАН Беларусі Валузнёў, Анатоль Рыгоравіч (доктар біялагічных навук ; 1904—1990) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Біёлагі Беларусі