Савет Шуры Рэвалюцыянераў Бенгазі () — кааліцыя з ісламісцкіх груповак у Бенгазі, якая ўключаючая Ансар аль-Шарыя, Лівійскі Шчыт 1 і некалькі іншых груп.

Гісторыя Савет шуры быў утвораны ў чэрвені 2014 года ў адказ на антыісламісцкую аперацыю генерала Халіфа Хафтара «Годнасць», а таксама на паразу кандыдатаў-ісламістаў на выбарах у савет дэпутатаў 2014 года. Дзякуючы каардынацыі сваіх дзеянняў, джыхадзісты змаглі адцясніць ЛНА і іх саюзнікаў.

14 ліпеня 2014 года Савет Шуры заявіў, што захапіў базу 319, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых ваенных аб’ектаў ва ўсходняй частцы Лівіі. У канцы ліпеня яны ўзялі пад кантроль больш за пяць іншых баз ля Бенгазі, у тым ліку штаб-кватэру падраздзяленні спецназа Аль-Сайга. 31 ліпеня Савет паведаміў, што цалкам захапіў Бенгазі. Аднак у наступныя месяцы ён страціў кантроль над большай часткай горада, які перайшоў пад кантроль Лівійскай нацыянальнай арміі.

У канцы снежня 2017 г. пад націскам хафтараўцаў рэвалюцыянеры адышлі з Бенгазі да Дэрны.

9 верасня 2019 адзін з верхаводаў экстрэмісцкіх фармаванняў «Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі» забіты падчас бою ля Эз-ЗавііСМИ: ливийская армия отбила у сил Сараджа один из южных пригородов Триполи.

Склад Станам на жнівень 2014 года савет складаўся з наступных груповак: Ансар аль-Шарыя Лівійскі Шчыт 1 Брыгада мучанікаў 17 лютага Брыгада Рафала аль-Сахаці Армія маджахедаў Брыгада мучанікаў горада Брэга.

Брыгада абароны Бенгазі Сфармавана ў чэрвені 2016 года, каб абараніць Бенгазі і Савет Шуры ад Лівійскай Нацыянальнай арміі. Брыгада абароны Бенгазі супрацьстаялі як ІДІЛ, так і Лівійскай нацыянальнай арміі. У 2016 годзе брыгада прыняла ўдзел у наступленні на Сірт на баку УНЗ.

Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Лівіі