Рэгіянальны парк Лабанорас () — рэгіянальны парк Літвы, размешчаны за 80 км на паўночны ўсход ад Вільнюса ў Свянцянскім, Малетскім і Уценскім раёнах. Адміністрацыя парка знаходзіцца ў мястэчку Лабанорас. Заснаваны ў 1992 годзе з мэтай захавання лесу і яго азёраў, яго прыроднай экасістэмы і каштоўнасцяў культурнай спадчыныDĖL REGIONINIŲ PARKŲ IR DRAUSTINIŲ ĮSTEIGIMO. Гэта буйнейшы рэгіянальны парк краіныThe Geography of Tourism of Central and Eastern European Countries, плошча якога складае 55344 гектарыLabanoro regioninio parko vieta. Рэгіянальны парк на паўночным усходзе мяжуе з Аўкштайцкім нацыянальным паркам.

Апісанне У парке каля 70 азёраў, яны складаюць 13 % ад агульнай плошчы паркаLabanoras Regional Park . Верхавыя балоты і іншыя водна-балотныя ўгоддзі займаюць плошчу, роўную 30 км². Праз парк працякаюць 30 вадацёкаў і 3 ракі. Лясы (пераважна хваёвыя) складаюць 80 % (400 км²) ад агульнай плошчы парка.

Парк насяляюць 54 віды млекакормячых, 172 віды птушак, 5 відаў рэптылій і 11 відаў земнаводных. Нераставы ласось у невялікіх рэках, якія з-за цёплых крыніц не замярзаюць цалкам зімой, з’яўляецца прыродным багаццем парка.

Млекакормячыя прадстаўлены бабрамі, выдрамі, ласямі. Сярод птушак, якія гняздуюцца ў парке: гагач чорнаваллёвы, чорнаваллёвік, скапа, бугай, журавель, чорны бусел, зімародак, пагоніч і цецярук. Парк з’яўляецца домам для самай плотнай папуляцыі белага бусла ў Еўропе.

Відавая разнастайнасць раслін у нацыянальным парке Лабанорас вельмі высокая. Батанікі налічвалі 120 розных кустоў балотнай вярбы, 300 кветкавых сцяблоў балотнай гарычкі, 80 тысяч пальчатакарэннікаў плямістых, 2300 лабелій Дортмана і 200 гарлачыкаў.

У рэгіянальным парке Лабанорас таксама ёсць месцы з археалагічнымі, архітэктурнымі, этнаграфічнымі і гістарычнымі каштоўнасцямі.

У 2015 годзе побач з вёскай Мідунай на тэрыторыі рэгіянальнага парка адкрылася 36-мятровая назіральная вежа.

Спасылкі Рэгіянальны парк Лабанорас Карта рэгіянальнага парка на YouTube

Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Літвы Катэгорыя:Катэгорыя МСАП V