Кічаі, або кіцаі (саманазва: K'itsäsh) — індзейскі народ на тэрыторыі ЗША ў XVII — XIX стст. Нашчадкі кічаі жывуць сярод народа вічыта.

Кічаі з'яўляліся носьбітамі Кадаанскай культуры, па мове былі блізкімі да паўні. У пачатку XVIII ст., калі ўзніклі ўзаемаадносіны з французскімі гандлярамі, яны насялялі рачныя даліны на паўднёвым захадзе Тэхаса і Луізіяны і займаліся ручным земляробствам. Кічаі пакутвалі ад войн з апачы. К канцу XVIII ст. іх колькасць значна скарацілася з-за войн і эпідэмічных захворванняў. Узгадваліся толькі 2 вёскі кічаі. Імі кіравала рада дарослых воінаў. Адну вёску ўзначальваў вярхоўны правадыр. Другую — яго намеснік. Вядомыя рэлігійныя цырымоніі былі прысвечаны шанаванню сонца, зорак, першародных багоў.

У 1855 г. рэшткі кічаі былі пераселены амерыканцамі ў рэзервацыю Бразаз у Тэхасе. Пасля яе ліквідацыі ў 1859 г. — на індзейскія тэрыторыі ў Аклахоме, дзе кічаі далучыліся да блізкіх па мове і культуры вічыта. У 1950 г. на поўдні Аклахомы жылі 47 чалавек, якіх вызначылі як кічаі. К канцу XX ст. налічвалася толькі 4 чалавекі, вызначаныя як кічаі. У нашы дні нашчадкі кічаі асіміляваны астатнімі вічыта.

Спасылкі Kitsai Language and the Kitsai Indian Tribe (K'itsash, Keechi, Kichai) Kichai The Encyclopedia of Oklahoma History and Culture KICHAI INDIANS The Handbook of Texas Online Caddo Fundamentals

Катэгорыя:Народы ЗША Катэгорыя:Кадаанскія народы Катэгорыя:Зніклыя народы Амерыкі