Катастрофа CH-47 у правінцыі Вардак — крушэнне амерыканскага ваенна-транспартнага верталёта CH-47 «Чынук», які быў збіты з ручнога гранатамёта баевікамі руху «Талібан».
6 жніўня 2011 верталёт НАТА CH-47 збіты ракетай з зямлі ў афганскай правінцыі Вардак, на захад ад Кабула. Загінулі ўсе 38 чалавек, якія знаходзіліся на борце. У верталёце былі амерыканскія і афганскія вайскоўцы: 22 байцы «Марскіх коцікаў» (SEAL) з Ваенна-марской спецыяльнай групы (NSWDG; SEAL, падраздзяленне 6), 5 вайскоўцаў 160-га авіяцыйнага палка спецыяльнага прызначэння, 3 ваеннаслужачых Упраўлення баявых дыспетчараў ВПС ЗША, ваенны кінолаг, грамадзянскі перакладчык, 7 салдат са спецпрызну Нацыянальнай арміі Афганістана і службовы сабака. Афіцыйныя асобы ваеннай кааліцыі на ўмовах ананімнасці, паведамілі, што верталёт быў збіты Талібанам з дапамогай ручнога супрацьтанкавага гранатамётаhttps://www.nytimes.com/2011/08/07/world/asia/07afghanistan.html?_r=3&hp Dozens Killed as NATO Helicopter Shot Down in Afghanistanhttp://edition.cnn.com/2011/WORLD/asiapcf/08/06/afghanistan.nato.helicopter.crash/ NATO helicopter crash in Afghanistan; 31 Americans, 7 Afghans dead.
Смерць у гэтай авіякатастрофе 31 амерыканскага спецпрызнаўца стала самай буйной стратай Узброеных сіл ЗША з пачатку вайны ў Афганістане ў 2001 годзеhttp://www.latimes.com/news/nationworld/world/la-fgw-afghan-chopper-20110807,0,7157351.story Chopper crash kills 31 U.S. troops, 7 Afghans.
Дваццаць два «марскія коцікі» былі членамі Ваенна-марской спецыяльнай групы (NSWDG), таксама вядомай як Каманда 6 SEAL — падраздзялення, байцы якога знішчылі Усаму бен Ладэна. Аднак ні адзін з загінулых непасрэдна не ўдзельнічаў у гэтай аперацыіNews from The Associated Press.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыняў удзел у цырымоніі развітання з трыццаццю амерыканскімі вайскоўцамі, якія знаходзіліся на борце верталётаАфганистан: гибель «Чинука» и перспективы военной кампании | Америка | Русская Служба «Голоса Америки».
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 6 жніўня Катэгорыя:Жнівень 2011 года Катэгорыя:Авіякатастрофы Катэгорыя:Катастрофы 2011 года Катэгорыя:2011 год у Афганістане Катэгорыя:Вайна ў Афганістане (2001—2021)