Лясны перыяд () — стадыя развіцця археалагічных культур ў дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі на працягу прыкладна 1 тысячагоддзя да н. э. — 1 тысячагоддзя н. э. На лакальным узроўні магчымы іншыя перыядызацыі.

Паняцце з'явілася ў працах археолагаў міжваеннага перыяда XX ст. адносна ўсходніх частак ЗША і Канады (без субарктычных рэгіёнаў) як назва прамежкавага этапа паміж архаічным перыядам і з'яўленнем земляробчай Місісіпскай культуры.

Важныя набыткі ляснога перыяда: Гандаль і абмен на працяглыя адлегласці Кераміка Ткацтва Лук і стрэлы Ручное земляробства Сталыя вёскі (пры наяўнасці сезонных перасяленняў)

Для злучэння археалагічных помнікаў усходняй часткі ЗША з культурамі паўднёвага захаду ЗША і суседняй Месаамерыкі таксама вылучаюць перыяд фарміравання і класічны перыяд.

Спасылкі Woodland Period: Overview The Canadian Encyclopedia The Office of the State Archaeologist Ohio History Central University of Manitoba

Катэгорыя:Археалогія ў ЗША Катэгорыя:Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дакалумбавы культуры