Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт () — украінская вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага і інжынерна-тэхнічнага профілю, размешчаная ў горадзе Камянец-Падольскі.
Гісторыя Вядзе адлік сваёй гісторыі ад стварэння сельскагаспадарчага факультэта Камянец-Падольскага дзяржаўнага ўкраінскага універсітэта (факультэт ўрачыста адкрыты 22 кастрычніка 1919 года). У 1921 г. сельскагаспадарчы факультэт універсітэта вылучыўся ў самастойны Камянец-Падольскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1954 г. у складзе Інстытута дзейнічаюць два факультэты: агранамічны (цяпер інстытут агратэхналогій) і заатэхнічны (цяпер біятэхналагічны). У 1995 г. на базе Камянец-Падольскага сельскагаспадарчага інстытута створана Падольская дзяржаўная аграрна-тэхнічная акадэмія. У 1997 г. у склад акадэміі ўвайшоў Камянец-Падольскі сельскагаспадарчы саўгас-тэхнікум (цяпер каледж універсітэта). 13 ліпеня 2004 г. на базе Падольскай дзяржаўнай аграрна-тэхнічнай акадэміі створаны Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны універсітэт.
Структура Факультэт агратэхналогій і прыродакарыстання Факультэт ветэрынарнай медыцыны і тэхналогій у жывёлагадоўлі Эканамічны факультэт Інжынерна-тэхнічны факультэт Навучальна-навуковы інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Навучальна-навуковы інстытут дыстанцыйнай адукацыі Навукова-даследчы інстытут крупяных культур імя О. Аляксеевай Навукова-даследчы цэнтр «Падолле» Батанічны сад
Каледжы Камянец-Падольскі каледж Новаўшыцкі каледж Снятынскі каледж Бучацкі каледж Шэпэціўскі каледж Кіцманскі каледж Хацінскі каледж
Спасылкі Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта Гісторыя навучальнай установы
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Камянец-Падольскі Катэгорыя:1919 год ва Украіне