Масці́лавічы (, ) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Кухчыцкага сельсавета.
Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Ліскаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня і 26 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129)., да 28 мая 2013 года — у склад Тучанскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Масцілавічы — назва-характарыстыка, якая ўтворана ад асновы мост: жыхары каля мастаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 243..
На думку В. Лемцюговай, назва вёскі Масцілавічы паходзіць ад антрапоніма *МасцілаВ. П. Лемцюгова. Беларуская айканімія. Мінск, 1970. С. 64..
На карце 1846 г. вёска пазначана як "Моствиловичи".
У Літоўскай Метрыцы ў сярэдзіне XV стагоддзя у Клецкім павеце згадваецца сяло, якое адпісваецца "Андрушку Маствілавічу", а раней належыла "Валібуту" і "Алізару Аляхновічу":"У Клецку. Што дали есмо Ондрушку Моствиловичу село Олизарово Олехновича" (1441),"Перво сего дали были есмо пану Ондрушку Моствиловичу у Клецкомъ повете село, што Волибутъ держалъ и Олизар" (1456)Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3 // Vilnius, 1998. С. 43..Праз стагоддзе тут сама ў Клецкім павеце згадваецца "сяло Маствілавічы" і "Андрэй Янавіч Маствела" (Mostwielo)Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552-1555 г. Вильна, 1884. С. 546, 550..
Бліжэй да цяперашняй літоўскай мяжы, ля Ашмянаў - в.Маствілішкі (літ. Mastviliškės). Якраз сярод ашмянскіх баяраў у Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згадваюцца “Кгабриал Моствилович", "Миколаи Моствилович”Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 58.. У тым жа XVI ст. засведчаныя заходнелітоўскія, жамойцкія тапонімы Маствілы, МаствілішкіИ. Я. Спрогис. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. Вильна, 1888. С. 195-196.. Ёсць сучаснае літоўскае прозвішча Mastvilà (мяркуецца ад двухасноўнага імені)https://pavardes.lki.lt/?pv=d3e92ca8be85ba35294459a14a962ed6.
Вядомыя асобы Анатоль Васілевіч Кухарэнка (нар. 1951) — беларускі архітэктар.
Спасылкі
Катэгорыя:Кухчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клецкага раёна