Маруна балотная (Galium palustre) — від раслін сямейства , распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночна-Усходняй Афрыцы, Заходняй і Паўночнай Азіі, на поўначы Паўночнай Амерыкі.
Назва
Падмарэннік сізы Ботанический словарь, Спб, 1878, лапка, маруна, павіліца, палявіцаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., марэнаДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
Апісанне Шматгадовая расліна, 20-60 см вышынёй. Лісце па 4, радзей з 5 або 6 у мутоўцы, на верхавіне без прыкметнага вастрыя. Сцябловае лісце даўгавата-лінейнае, да 2 см даўжынёй, 0.5-2 мм шырынёй, знізу голае і гладкае. Плады (схізакарпіі) дробныя, 1-1.5 мм даўжынёй, голыя, пакрытыя дробнымі грудкамі. Кветкі: вяночак дробна варонкападобны, белы, прыблізна 3-5 мм шырынёй, 4-дольны. Чашачка адсутнічае. Тычынак 4; пылавікі чырвоныя. Суквецці шырокія, няшчыльныя .
Распаўсюджанне Еўропа: уся, акрамя Свальдбарда; Паўночная Афрыка: Алжыр, Марока; Азія: заходняя і паўночная; Паўночная Амерыка: Грэнландыя, усходняя і паўночная Канада, Сен-П’ер і Мікелон, паўночны ўсход Злучаных Штатаў Амерыкі .
Ва Украіне расце на вільготных лугах і балотах — на ўсёй тэрыторыі.
Галерэя
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Маруна