Гарычка лёгачная (Gentiana pneumonanthe) — від раслін сямейства , распаўсюджаны ў Еўразіі.

Назва

Гарычка лёгачная, гарычка, цюльпан лясны Ботанический словарь, Спб, 1878, буцікіЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, гарычка звычайная.

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна, 20—50 см даўжынёй. На заараных пад пар землях можа дасягаць вышыні 100 см. Сцябло прамое. Лісце лінейнае або ланцэтна-лінейнае, 0,2—0,6 мм шырынёй, з адной жылкай, з загорнутымі краямі. Кветкі адзінкавыя або сабраны па некалькі штук на кветканосе. Чашачка 15-20 мм даўжынёй, зубцы чашачкі не больш чым у 2,5 разы перавышаюць яе трубку. Вяночак цёмна-сіні, званочкавы, унутры з пяццю зялёнымі палоскамі. Плод — каробачка. Невялікае, лёгкае насенне не крылатае.

Перыяд цвіцення — з чэрвеня па кастрычнік. Расліна выкарыстоўвалася пры апрацоўцы ўкусаў насякомых. Кветкі могуць быць выкарыстаны для вытворчасці сіняга фарбавальніка.

Распаўсюджанне Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Італія, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія; Азія: Расія, Грузія . Расце лепш за ўсё на пясчаных або тарфяных, умерана кіслых нейтральных глебах.

Ва Украіне расце на вільготных лугах, па ўскраінах балот, ручаёў, сярод хмызнякоў, да ляснога горнага пояса — на большай частцы тэрыторыі, акрамя Крыму. Уваходзіць у спіс рэгіянальна рэдкіх раслін горада Кіева, Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Жытомірскай, Закарпацкай, Кіеўскай, Луганскай, Ровенскай, Сумскай, Хмяльніцкай, Чарнавіцкай, Чарнігаўскай абласцей.

Галерэя

Літаратура  — С. 570—571.

Спасылкі

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Гарычка Катэгорыя:Лекавыя расліны