Соўка мутна-шэрая (Polia nebulosa) — від матылёў сямейства совак.

Апісанне Матылі адносна вялікія, пярэднія крылы ўмеранай шырыні, размах крылаў 41–52 мм. Афарбоўка светлая, з карычневата-шэрым адценнем. Ніжнегубныя шчупікі даўжэй за галаву ў 1,5 разы, далёка выступаюць за лоб. Вусікі самцоў слабапілаватыя, з пучкамі раснічак на кароткіх тупых зубцах або шчацінкападобныя, з раснічкамі на кожным членіку. Патагіі пакрыты вузкімі лускавінкамі, расшыранымі па канцах.

Пашырэнне Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі трапляецца ў негустых барах, парках, садах.

Асаблівасці біялогіі Кармавыя расліны: адуванчык, чарніцы, верас.

Зімуюць вусені, лёт матылёў назіраецца з сярэдзіны чэрвеня да пачатку жніўня.

Літаратура

Катэгорыя:Земляныя соўкі