Хведар Антонавіч Бандарчык (, , Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Пухавіцкі раён Мінская вобласць, Беларусь) — пасля 1931) — беларускі палітычны і вайсковы дзеяч, педагог.

Біяграфія У 1914 г. скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У 1921 г. Мінскі інстытут народнай адукацыі. З верасня 1914 г. выкладаў у Дукорскай пачатковай школе. У кастрычніку 1914 г. прызваны ў армію. Скончыў вайсковае вучылішча, служыў малодшым афіцэрам у 4-м Нясвіжскім грэнадзёрскім палку. У канцы 1917 г. атрымаў ранг штабс-капітана. У 1917 г. уступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду, увайшоў у кіраўніцтва Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага настаўніцкага хаўрусу ў Мінску. Быў у складзе Вялікай беларускай рады, што склікала I Усебеларускі з’езд. Са студзеня 1918 г. настаўнічаў у Мінску і Мінскім павеце. Сябра БПС-Р. Уваходзіў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Мінску, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага беларускага саюза сельскай гаспадаркі. Прымаў удзел у антыпольскім падпольным руху. У канцы 1921 г. арыштаваны савецкімі ўладамі, але хутка адпушчаны. У студзені 1922 г. прызваны ў РСЧА. Пасля дэмабілізацыі жыў у Дукоры, настаўнічаў, займаўся краязнаўствам. У 1930 г. праходзіў па справе «Саюз вызвалення Беларусі».

Літаратура Ляхоўскі, У. Пачатак тварэння беларускай нацыянальнай школы // Спадчына. — 2001. — № 1—2. — С.

Катэгорыя:Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Члены Беларускай сацыялістычнай грамады Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Штабс-капітаны Катэгорыя:Палітыкі Беларусі