Хрыбет Мендзяле́ева — падводны горны хрыбет у цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна.
Знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вострава Урангеля. Ад хрыбта Ламаносава аддзелены катлавінамі Макарава і Падводнікаў, на ўсходзе мяжуе з Чукоцкім плато. Найменшая глыбіня над хрыбтом складае 915 м. Даўжыня хрыбта каля 1500 км.
Хрыбет адкрыты савецкай паветранай высокашыротнай экспедыцыяй у 1949 годзе і названы ў гонар Д. І. Мендзялеева.
Літаратура
Спасылкі Менделеева хребет // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Паўночны Ледавіты акіян Катэгорыя:Акіянічныя хрыбты