Георгій Аляксандравіч Калдун (, ) — беларускі спявак, тэлевядучы, акцёр.

Біяграфія Георгій Аляксандравіч Калдун нарадзіўся 9 снежня 1976 г. у Мінску.

У 6 гадоў пайшоў у школу № 127, дзе вучыўся да 9 класа, 10-11 вучыўся ў СШ № 16.

З 1993 па 1998 — БДУ, геафак, чырвоны дыплом, 2 гады аспірантуры. Па ходзе вучобы працаваў у школах, у прыватнасці № 181, вёў экалогію ў 10-11 ліцэйскіх класах.

Пасля 5 курса трапіў у мадэльнае агенцтва Сашы Варламава, паўдзельнічаў у некаторай колькасці паказаў адзення і конкурсаў цырульніцкага мастацтва ў якасці мадэлі. Стаў пераможцам у намінацыі «Суперфотамадэль Беларусі 2006».

Зараз вядзе на тэлеканале АНТ тэлешоу «Адзін супраць усіх». Таксама працуе на тэлебачанні Украіны.

Мае брата Дзмітрыя — спевака, удзельніка конкурса «Еўрабачанне-2007», на якім ён атрымаў 6-е месца.

Спасылкі

Твары канала ОНТ — Георгій Калдун

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі БДУ