Секатан (; сучасная саманазва: Machapunga, літаральна «дрэнны пыл»The Machapunga Indians) — індзейскі народ на ўсходзе Паўночнай Амерыкі. У канцы XVI ст. секатан з'яўляліся прыбярэжным алганкінскім аб'яднаннем у Паўночнай Караліне. У нашы дні на ўсходзе ЗША жывуць іх нашчадкі, якія называюць сябе мачапунга. Агульная колькасць (2010 г.) — 200 чалавекSECOTAN.
Гісторыя Секатан — нашчадкі алганкінаў, якія рушылі на поўлдзень уздоўж атлантычнага ўзбярэжжа болей за 1000 гадоў таму. У 1584 г., калі былі ўсталяваны кантакты з англічанамі, яны насялялі ўзбярэжжа сучаснай Паўночнай Караліны і некаторыя суседнія астравы, у тым ліку Раанок. Асноўнымі заняткамі з'яўляліся рыбалоўства, збіральніцтва і земляробства. Англічане адрознівалі паміж сабой плямёны раанок, секатан і краатан, аднак сучасныя даследчыкі лічаць, што яны складалі адзіную супольнасць. Старыя англійскія назвы ўзніклі па найменню паселішчаў і не адпавядалі традыцыям саміх секатан. На чале грамадства стаялі спадчынныя правадыры. Паміж секатан і суседзямі вяліся жорсткія войны.
У 1584 г. капітаны Артур Барлау і Філіп Адамс узялі з сабою ў Лондан двух «правадыроў» секатан Мантэа і Ванчэза. Яны аказалі станоўчае ўздзеянне на англійскую публіку, дапамаглі скласці першы англа-алгалкінскі слоўнік. У 1585 г. іх вярнулі на радзіму. Тады ж была створана першая англійская калонія на востраве Раанок. Яе насельнікі не здолелі забяспечыць сябе харчам, а спробы схіліць секатан да невыгоднага для іх абмену прывялі да канфлікту з тубыльцамі. Фрэнсіс Дрэйк, які наведаў калонію, быў вымушаны вывезці перасяленцаў. У 1587 г. Джон Уайт заснаваў новую калонію Раанок. Ён вярнуўся ў Англію і зноў прыбыў толькі ў 1590 г., калі калонія таямніча знікла. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яе насельнікі былі вымушаны з-за нястач перабрацца да краатан.
Кантакты з англічанамі прывялі да распаўсюджання эпідэмічных захворванняў, супраць якіх у індзейцаў не было імунітэта. Мяркуецца, што алганкіны таксама пацярпелі ад войн з тускарора і сіўанскімі плямёнамі. У 1701 г. захавалася толькі адна вёска, населеная рэшткамі секатан. Яе насельнікі фактычна былі падначалены тускарора і выступалі на іх баку падчас канфлікту з англійскімі каланістамі. У 1761 г. у іх было меней за 10 воінаў. У далейшым яны былі моцна асіміляваны, але захоўвалі сваю тоеснасць як мачапунга. Гэтаму садзейнічала палітыка расавай дыскрымінацыі ў дачыненні «каляровых» з боку мясцовых уладаў.
У пачатку XXI ст. на ўсходзе ЗША узнік рух нашчадкаў мачапунга з мэтай адраджэння іх народа.
Спасылкі Machapunga Indian Tribe ALGONKIAN ETHNOHISTORY OF THE CAROLINA SOUND by Maurice A. Mook Remnants of the Machapunga Indians of North Carolina Clues to the Fate of the Lost Colony 1587 Voyage The Roanoke Colonies
Катэгорыя:Алганкіны Катэгорыя:Народы ЗША Катэгорыя:Гісторыя Паўночнай Караліны