Помнік Сталіну — помнік у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» каля вёскі Лашаны Мінскага раёна. Уяўляе сабой бюст кіраўніка савецкага ўрада Сталіна з ружовага граніту.
Да сярэдзіны 1950-х гадоў гэты гранітны бюст знаходзіўся на галоўнай плошчы гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля развянчання культу Сталіна на XX з’ездзе КПСС ў 1961 годзе пачаўся знос ягоных помнікаў. Бюст Сталіна быў перанесены на тэрыторыю мясцовага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства.
У 2006 годзе, напярэдадні візіту ў Беларусь прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, бюст быў устаноўлены на «Лініі Сталіна»Бюст Сталина убрали от православной часовни на «Линии Сталина». 7 июля 2015 . Помнік трапіў на «Лінію Сталіна» з пашкоджаннямі — у гранітнай галавы статуі адбіты вушы. Паводле жыхароў Івянца, гэта зрабіў былы рэпрэсаваны пасля свайго вяртання з ГУЛАГаИсторик Кузнецов назвал «реанимацией сталинизма» появление бюста Сталина под Заславлем. 19.09.2006 .
Лінія Сталіна Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Мінскага раёна