Вуліца Цня́нская — вуліца ў Савецкім раёне горада Мінска. Ідзе ад вул. Кульман, перасякае завулак Я. Коласа і 2-ю вуліцу Шостая Лінія і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Багдана Хмяльніцкага.

Мікрараён па вул. Цнянскай уяўляе сабой масіў у асноўным пяціпавярховых жылых дамоў з рэдкімі выключэннямі будынкаў большай паверхавасці. У прыватнасці, на вуліцы Цнянскай стаяць тры цагляныя дзевяціпавярховыя дамы 1968—1971 гадоў пабудовы з дэкаратыўнымі рашоткамі на дахах. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Гісторыя На пачатку XX стагоддзя сучасная вуліца Цнянская была часткай Кітайскай альбо паводле іншых вытокаў — Турэцкай вуліцы. У 1934 годзе падчас «чысткі» старадаўніх назваў, звязаных з нацыянальнымі меншасцямі, вуліца была перайменавана ва Усходнюю. У 1979 годзе частка Усходняй вуліцы, размешчаная на поўдзень ад вуліцы Сурганава, атрымала назву Цнянская.

Невялікі фрагмент сучаснай вуліцы Цнянскай пэўны час насіў назву Трэцяя лінія.

Карты

Забудова Архітэктура вуліцы складаецца пераважна з дамоў, пабудаваных у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў.

На сваім пачатку Цнянская вуліца аддзяляецца ад вуліцы Кульман, па ціху аддаляецца ад яе і затым паварочвае ў бок вуліцы Сурганава. Першыя дамы па Цнянскай уяўляюць сабой 5-павярховыя хрушчоўкі, далей ідзе невялікая пустка і за паваротам пачынаецца асноўная частка вуліцы. Па адзін бок яе знаходзіцца дзіцячы садок, стадыён і некалькі ўстаноў, па іншы — жылая забудова. Яна складаецца з трох цагляных 9-павярховых дамоў, паміж якімі знаходзіцца шэраг 5-павярховікаў.

Дзевяціпавярховыя дамы былі пабудаваны ў 1968—71 гадах. Яны мелі абліцоўку ў выглядзе неглазураванай керамічнай пліткі чырвонага колеру, дах быў упрыгожаны дэкаратыўнымі рашоткамі — перголамі. Архітэктарамі праекту былі Т. Ф. Дворына-Кляноўская і Л. У. Архангельская. У 2017—18 гадах у гэтых дамах быў праведзены капітальны рэмонт, у выніку чаго абліцоўка і дэкаратыўныя элементы былі страчаны.

У дварах Цнянскай вуліцы захаваліся старыя савецкія нумараваныя гаражы. Комплекс на Цнянскай 12 уяўляе сабой спалучэнне адміністратыўнага будынка і інтэрната. Самым старым домам вуліцы з’яўляецца дом № 16. Ён уяўляе сабой 2-павярховы будынак часткова ашаляваны дошкамі. Пабудаваны ў пачатку 1930-х гадоў.

Аб’екты На рагу вуліц Кульман і Цнянскай размешчаны Мемарыяльны знак падпольшчыкам.

У культуры М. Чаргінец згадвае вуліцу ў адным са сваіх міліцэйскіх дэтэктываў: «Хто ведаў старую Цнянскую вуліцу, той пэўна памятае, што яна была нешырокай…»Николай Чергинец. За секунду до выстрела. Минск: Мастацкая літаратура, 1983, с. 238.

Крыніцы

Спасылкі

Вуліца Цнянская на сайце «PhotoBuildings» Вуліца Цнянская на фотаздымках 2023 года

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)