Лоўрэнс Марк Сэнгер, больш вядомы як Лары Сэнгер (; нарадзіўся 16 ліпеня 1968) — адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар Вікіпедыі ў перыяд працы ў кампаніі «Боміс» ().

Біяграфія Лары Сэнгер нарадзіўся ў горадзе Бельвэ (штат Вашынгтон), а вырас у Анкорыджы, на поўдні Аляскі. Ён стаў бакалаўрам філасофіі ў Каледжы Рыда ў 1991 годзе. У 2000 годзе Універсітэт штата Агая прысвоіў яму статус доктара філасофіі. У сваёй навуковай дзейнасці Сэнгер даследаваў праблему мэта-апраўданняў, яго тэзіснае эсэ звалася «Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification».

З канца красавіка па канец ліпеня 2001 года жыў у ІжэўскуЛіст Лары Сэнгера «Boston and Russia, here I come» у рассылцы wikipedia-l 6 красавіка 2001Ліст Лары Сэнгера «Where now» пра Іжэўск у рассылцы wikipedia-l 30 красавіка 2001У аповедзе пра сябе Лары згадвае, што ён жыў у Іжэўску з канца красавіка па канец ліпеня 2001 гады

Вікіпедыя У 2000 годзе заснавальнік кампаніі «Боміс» () Джымі Вэйлс наняў Лары Сэнгера ў якасці галоўнага рэдактара для новай вольнай энцыклапедыі «Нупедыя» (). Энцыклапедыя складалася навукоўцамі на добраахвотнай снове, артыкулы энцыклапедыі праходзілі экспертную адзнаку. Таму развіццё Нупедыі праходзіла вельмі павольна.

Пасля знаёмства з канцэпцыяй вікі, Лары Сэнгер прапанаваў Вэйлсу ўжыць гэту канцэпцыю ў дачыненні энцыклапедыі, каб паскорыць напаўненне Нупедыі. Гэта прывяло да стварэння вэб- сайта Вікіпедыі, які першапачаткова задумваўся для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б змесцаваны ў Нупедыі. Так 15 студзеня 2001 года Сэнгер стаў адзіным у гісторыі Вікіпедыі аплачваным рэдактарам. Ён прапрацаваў у гэтай пасадзе да сваёй адстаўкі 1 сакавіка 2002 года. Афіцыйнай прычынай адстаўкі было абвешчана скарачэнне штата. Працуючы галоўным рэдактарам Вікіпедыі, Сэнгер прыдумаў самую назву праекта — «Вікіпедыя», а таксама сфармуляваў асноўную частку палітыкі, прынцыпаў і кіраўніцтваў Вікіпедыі і яе супольнасці.

Пасля адстаўкі Сэнгера, Джымі Вэйлс стаў адмаўляць ролю Сэнгера як заснавальніка Вікіпедыі. Ён прызнаваў важнасць яго заслуг, але сцвярджаў, што Сэнгер рабіў усё пад яго строгім кіраўніцтвам і быў усяго толькі наёмным працаўніком. І ўсё ж, пэўная колькасць энтузіястаў Вікіпедыі прызнаюць Лары Сэнгера «сузаснавальнікам» Вікіпедыі разам з Вэйлсам.

Адстаўка У сваім развітальным лісце, Лары Сэнгер напісаў, што не можа больш займацца Вікіпедыяй нават на добраахвотнай аснове, бо ў яго няма для гэтага досыць вольнага часу. Пазней у сваёй заяве ён дадаў, што « ў праекце існавала атрутная сацыяльная і палітычная атмасфера», з якой ён не мог мірыцца. І ўсё ж пасля звальнення Сэнгера праект Вікіпедыі працягнуў свой бурны ўзрост і ўвайшоў у сотню самых папулярных сайтаў Сусветнага павуціння. Нупедыя ж без удзелу Сэнгера спыніла сваё існаванне ў тым жа 2002 годзе.

У снежні 2004 года Лары Сэнгер напісаў для сайта «Kuro5hin» крытычны артыкул. У ёй ён заявіў, што хоць «высока шануе вартасці Вікіпедыі», і што добра ведае і падтрымвае «місію і памяркоўную палітыку Вікіпедыі», але ўсё ж у праекта маюцца сур'ёзныя праблемы. Сэнгер напісаў, што існуе крызіс даверу да праекта з боку грамадства, і што праект злучыў «цяжкіх людзей, тролляў і іх натхніцеляў у злаякасную пухліну». Гэтыя праблемы, па меркаванні Сэнгера, выцякаюць з-за «анты-элітарызма» праекта, яго пагарды да ўсяго элітарнага і нябытнасці павагі да экспертаў. Гэты артыкул Лары Сэнгера выклікаў шырокі рэзананс у асяроддзі блоггераў і нават у сродках масавай інфармацыі.

Пасля Вікіпедыі Пасля звальнення Сэнгер вярнуўся ў свет навукі і цяпер выкладае філасофію ва Універсітэце Агая. Сэнгер захоплены эпісцемалогіяй з акцэнтам на філасофіі XVII стагоддзя і этыцы. У вольны час Лары Сэнгер выкладае і сам выконвае на скрыпцы ірландскую народную музыку ў гарадах Дэйтане і Калумбусе ў штаце Агая.

Сэнгер таксама быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам «Агляду навін Y2K ад Сэнгера» () для тых, хто чакаў глабальнай катастрофы з наступам 2000 года. Ён таксама кіруе сайтам пра скрыпічныя традыцыі Данеголу.

У снежні 2005 стала вядома, што Сэнгер бярэ ўдзел у стварэнні праекта, альтэрнатыўнага Вікіпедыі. Па яго словах, новы партал , які ўлучае ў сябе апроч іншага энцыклапедыю, будзе больш абапірацца на веды экспертаў. Назва новага партала — «Лічбавы Сусвет» (). Для кіраўніцтва новым праектам, Лары Сэнгер ужо заснаваў фірму — «Фонд лічбавага Сусвету» (). Для праекта было сабрана 10,5 млн долараў, і ў студзені 2006 года праект з'явіўся ў Інтэрнэце. Пілотная версія праекта налічвае прыблізна 50 парталаў. Некаторыя карыстачы адзначалі, што сістэма навігацыі гэтай пілотнай версіі —складаная і незразумелая.

У верасні 2006 Сэнгер абвясціў пра стварэнне форку Вікіпедыі — праекце «Citizendium», мэта якога —пазбыцца ад слабых месцаў Вікіпедыі. Асноўнае адрозненне «Citizendium» складаецца ў нябытнасці ананімнага рэдагавання — каб пачаць працу, кожны аўтар павінен будзе назвацца і паведаміць сваё сапраўднае імя.

27 верасня 2006 Сэнгер узяў «адпачынак» у « Лічбавым Сусвеце», каб заснаваць цалкам незалежны фонд «Citizendium». У першым прэс-рэлізе 17 кастрычніка 2006 Сэнгер заявіў , што гэты фонд «хутка паспрабуе зрушыць Вікіпедыю з месца адной з асноўных крыніц інфармацыі ў сетцыі».

Гл. таксама Джымі Вэйлс Вікіпедыя

Крыніцы

Спасылкі Старонка ўдзельніка Лары Сэнгера ў англійскай Вікіпедыі Персанальная акадэмічная старонка Лары Сэнгера Эсэ Лары Сэнгера «Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification» Артыкул Лары Сэнгера «Веды вольны для ўсіх» у «Technology review» «Брытаніка ці Нупедыя? Будучыня свабодных энцыклапедый.» «Вікіпедыя шырока адкрыта. Чаму яна так хутка расце? Чаму яна не перапоўнена глупствам?» «Чаму Вікіпедыя павінна адмовіцца ад антиэлитаризма.» Ранняя гісторыя Нупедыі і Вікіпедыі: Мемуар і таксама Частка II (19 красавіка 2005, «Slashdot») Партал «Лічбавы Сусвет» («Digital Universe»)

Катэгорыя:Вікіпедысты Катэгорыя:Крытыкі Вікіпедыі