Павел Аляксеевіч Матусе́віч (нар. ) — вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў, доктар хімічных навук (1990).

Біяграфія Нарадзіўся ў (зараз у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1947 годзе скончыў сярэднюю школуСайт ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Давыд-Гарадка». У 1955 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1961 годзе — аспірантуру пры кафедры арганічнай хіміі. Працаваў ва ўніверсітэце ў 1958—1994 гг. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыюМатусевич Павел Алексеевич // История БГУ. У 1978—1989 гг. загадваў створанай ім лабараторыяй мадыфікацыі і стабілізацыі палімераў Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ.

Навуковая дзейнасць П. А. Матусевічу належаць навуковыя працы па сінтэзе і даследаванні фізіка-хімічных уласцівасцей сінтэтычных палімераў. Займаўся вывучэннем рэакцыйнай здольнасці біфункцыянальных фенолаў і іх хіноідных вытворных. Распрацаваў новы клас стабілізатараў і мадыфікатараў, якія ахоўваюць палімеры ад старэння. Таксама ён стварыў біялагічна актыўныя лекавыя прэпараты і распрацаваў шэраг прыбораў і прылад, выкарыстоўваемых у даследаваннях палімераў.

Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку 40 аўтарскіх пасведчанняў. Кіраваў падрыхтоўка 3-х кандыдатаў навук.

Член Рэспубліканскага навуковага савета па выкарыстанню палімерных матэрыялаў ў народнай гаспадарцы, вучонага Савета па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Узнагароды Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Літаратура  — С. 207.

Спасылкі Матусевич Павел Алексеевич // История БГУ Матусевич, Павел Алексеевич (доктор химических наук; род. 1930) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі