thumb|Велагоншчыкі на Садовым кольцы (2009) Пяць кольцаў Масквы — штогадовая шматдзённая шашэйная велагонка, якая праходзіць у Маскве ў пачатку мая. Лічыцца пераемніцай велагонкі па Садовым кольцы, якая ўпершыню прайшла ў 1920 годзе. У 1993 годзе гонка стала міжнароднай, у гэты ж час увайшла ў шматдзёнкі другой катэгорыі (клас 2.2) UCI Europe Tour.
Як вынікае з назвы, маршруты ўсіх этапаў гонкі ўяўляюць сабой кольцы. У розныя гады гэта былі: кольца вакол Крамля («Крамлёўскае кольца»), кольца алімпійскай трасы ў Крылацкім («Крылацкае кольца»), Садовае кольца, кольца на Вараб'ёвых гарах («Вараб'ёўскае кольца»), кольца па Лужнецкай набярэжнай («Лужнецкае кольца»).
Першы этап — пралог, індывідуальная гонка з раздзельным стартам. Астатнія этапы — групавыя гонкі з масавым стартам. Апошні этап — «Садовае кольца», традыцыйна праводзіцца 9 мая, у Дзень Перамогі.
Па аналогіі з «Тур дэ Франс» і іншымі буйнымі гонкамі, на «Пяці кольцах» уручаюцца каляровыя майкі: жоўтая — майка лідара, фіялетавая — майка самага стабільнага гоншчыка і г.д.
У 2016 годзе гонка не праводзілася. У 2017 гонка вярнулася ўжо без класічнага этапу па Садовым кольцы.
Пераможцы
1993: Юрый Амельхін 1994: Аляксандр Зайцаў 1995: Сяргей Кузняцоў 1996: Раман Фадзееў 1997: Алег Грышкін 1998: Дзмітрый Галкін 1999: Сяргей Кудзянцоў 2000: Дзмітрый Гарбачоў 2001: Іван Цярэнін 2002: Андрэй Пчолкін 2003: Андрэй Пчолкін 2004: Іван Цярэнін 2005: Эдуард Варганаў 2006: Аляксандр Хатунцаў 2007: Аляксандр Кучынскі 2008: Дзяніс Галімзянаў 2009: Цімафей Крыцкі 2010: Сяргей Фірсанаў 2011: Сяргей Фірсанаў 2012: Ігар Боеў 2013: Максім Разумаў 2014: Андрэй Саламеннікаў 2015: Аляксандр Палівода 2016: не праводзілася 2017: Юрый Трафімаў 2018: Андрэй Прастакішын 2019: Яўген Собаль
Спасылкі Вынікі на cyclingarchives.com Вынікі на fvsr.ru (з 2008 г.)
Катэгорыя:Спаборніцтвы па веласіпедным спорце Катэгорыя:Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Маскве