Тры буслы — скульптурная кампазіцыя святломузычнага фантана на плошчы Незалежнасці ў Мінску, размешчаная на шкляным купале над атрыумам гандлёвага цэнтра «Сталіца». З’яўляецца цэнтральнай кампазіцый мастацка-дэкаратыўнага афармлення плошчы, якая была задумана і зацверджана ў 2006 годзе, але па тэхнічных прычынах пры добраўпарадкаванні плошчы не рэалізавана. Устаноўлена ў канцы чэрвеня 2009 года. Аўтары «Трох буслаў» — скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі. Аўтар гербаў абласных гарадоў на фантане — скульптар Алег КупрыянаўАисты в Минске. 26.06.2009. Праект добраўпарадкавання плошчы распрацаваны архітэктарамі Міхаілам Гаўхфельдам, Вячаславам Данілавым, Віктарам Нікіціным, Аляксандрам Чудовічам («Мінскпраект»).
Вышыня скульптуры, выкананай з сілуміну, складае 4 метры. Скульптурная кампазіцыя адлюстроўвае буслоў, якія вылятаюць з буслянкі, метафарычна звітай з кароны дубу, снапоў жыта і вянка. Паводле Алены Хараберуш, сааўтара скульптуры: «Буслы — гэта сімвал любові да радзімы, а таксама гэта сям’я. Можа, гэта і трывіяльна, аднак плошча Незалежнасці, нягледзячы на яе новы выгляд, зусім не навабуд, таму штось авангарднае было б для яе непрыдатнае»Бронзавыя буслы ўпрыгожаць плошчу Незалежнасці. Навіна аддзяленняў ад 31 мая 2007 .
Скульптура змешчана на эмблеме Маскоўскага раёна Мінска. Паводле апісання, тры буслы сімвалізуюць тры рэспублікі: Беларусь, Расію і Украіну, аб’яднаныя вянком дружбы народаў і агульным гняздом, — адзінай гісторыяй трох краін.
Катэгорыя:Фантаны Мінска Катэгорыя:Плошча Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Творы Алены Хараберуш Катэгорыя:Творы Леанарда Пакульніцкага Катэгорыя:Творы Алега Купрыянава Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Скульптуры Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:2009 год у Мінску Катэгорыя:Скульптуры 2009 года