Пятрашунскія могілкі — могілкі ў Каўнасе, пантэон выдатных людзей Літвы. Размешчаны ва ўсходняй частцы горада, у раёне Пятрашунай. Сучасная плошча 8,9 га.

Размяшчэнне Пятрашунскія могілкі знаходзяцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Каўнаса. Займаюць 8,9 га паўвострава, утворанага выгінам ракі Нёман, у ваколіцах Каўнаскага вадасховішча. Названа па суседнім раёне Каўнаса Пятрашунай.

Гісторыя Будаўніцтва могілак пачалося ў канцы 1939 года. Пахаванні пачалі ажыццяўляцца з 1941 года. Могілкі некалькі разоў пашыралася ў канцы 1950-х гадоў. 6 жніўня 2010 года пацярпелі ў выніку моцнага шторму. З 1972 года пахаванні былі абмежаваны, з таго часу тут хаваюць выдатных людзей Літвы, у тым ліку вядомых навукоўцаў, пісьменнікаў, артыстаў і палітыкаў. У наш час з’яўляецца, падобна да могілак Росы ў Вільнюсе, пантэонам выдатных дзеячаў Літвы.

Вядомыя людзі, пахаваныя на могілках Казімір Баршаўскас (1904—1964) — фізік, прафесар Казіс Бінкіс (1893—1942) — пісьменнік Казімерас Буга (1879—1924) — мовазнавец, прафесар Антаніна Юозасаўна Вайнюнайце (1896—1972) — актрыса Вінцас Іосіфавіч Віткаўскас (1890—1965) — генерал-лейтэнант Канстанцінас Глінскіс (1886—1938) — акцёр, рэжысёр Юозас Груадзіс (1884—1948) — кампазітар, прафесар Юргіс Дабкявічус (1900—1926) — авіяцыйны канструктар Уладзімір Іосіфавіч Дубянецкі (1888—1932) — архітэктар, мастак, прафесар Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (1891—1959) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, архітэктар і журналіст Антанас Жмуйдзінавічус (1876—1966) — мастак Юозас Зікарас (1881—1946) — скульптар Марцін Кухта (1875—1956) — друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах. Лаздзіну Пяледа — Марыя Іванаўскайце-Ластаўскене (1872—1957) — пісьменніца, жонка беларускага дзеяча Вацлава Ластоўскага Юозас Наўяліс (1869—1934) — кампазітар Юозас Пакальніс (1912—1948) — кампазітар, флейтыст, дырыжор Кароліс Вайрас-Рачкаўскас (1882—1970) — пісьменнік Пятрас Рымша (1881—1961) — скульптар Мікалас Сляжавічус (1882—1939) — палітык, тройчы прэм’ер-міністр Літвы Міхаіл Аляксандравіч Сангайла (1874—1941) — архітэктар, прафесар Антанас Суткус (1892—1968) — рэжысёр, акцёр Адольф Урбшас (1900—1973) — генерал Сафія Чурлёнене-Кімантайце (1886—1958) — пісьменніца Ёнас Шылейка (1883—1960) — мастак Стасіс Шымкус (1887—1943) — кампазітар, дырыжор Казіс Шымоніс (1887—1978) — мастак Ёнас Яблонскіс (1860—1930) — мовазнавец, прафесар Аўгусцінас Янулайціс (1878—1950) — юрыст, гісторык, прафесар Казімерас Яўнюс (1849—1908) — мовазнавец

Спасылкі

Культурны свет. Пятрашунскія могілкі.

Катэгорыя:Могілкі Літвы Катэгорыя:Культавыя збудаванні Каўнаса