Тэплык () — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. БылыПостанова Верховної Ради України від 17 липня 2020 року № 807-IX раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 130 км на паўднёвы ўсход ад Вінніцы недалёка ад адміністрацыйнай мяжы з Чаркаскай вобласцю.

У гістарычных крыніцах сустракаецца і іншая назва паселішча — Смілгарад. Паселішча ўзнікла як умацаваны памежны пункт на поўдні Вялікага Княства Літоўскага. Падземныя хады і пячоры, якія былі выкапаныя ў тыя часы, захаваліся да гэтага часу. У іх жыхары хавалі сваю маёмасць падчас нападаў татарскіх орд. Факт існавання паселішча ў канцы XV стагоддзя пацвярджаецца тым, што ў гэты час быў прадастаўлены прывілей караля і вялікага князя Аляксандра заможнай сям’і Кішкаў. У XV—XVI стагоддзях Тэплык быў невялікім мястэчкам, якое падвяргалася частым разбурэнням падчас варожых нападаў.

Крыніцы

Літаратура

Те́плик //  — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — 1984. — С. 199. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Тэплыцкага раёна