Навапо́льцы (, ) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнявецкага сельсавета.
На рацэ Гавязнянцы, левым прытоку Нёмана.
Гісторыя Вёска Гавязна (Говенса) вядома прынамсі з 1430-х гадоў, калі яе трымаў Сямён, сын Клаўкі (Клавъковъ с(ы)нъ Семенец). Пасля гібелі Клаўкі ў 1440 годзе маёнтак у Сямёна забралі і 2 "чалавек" з Гавязна надалі З'яловічам пра якіх нічога не вядома. Пазней Гавязна ўладанні слуцкіх князёў Алелькавічаў. Магчыма, з капыльска-слуцкіх уладанняў яно і было вылучана Сямёну, калі з 1433 года князь Алелька Уладзіміравіч разам з сям'ёю быў у зняволенні.
У 1588 годзе князь Ян Сямён Алелькавіч прадаў маёнтак Мікалаю Радзівілу Сіротку. У 1590 годзе Сіротка аддаў Гавязна нясвіжскім бенедыкцінкам.
У XVIII ст. паблізу вёскі заснавана аднайменнае мястэчка Гавязна (з 1964 года Вішнявец).
30 ліпеня 1964 года вёска Гавязна была перайменавана ў вёску НавапольцыУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вішнявецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі