Відуты () — вёска ў Турыйскім раёне Валынскай вобласці Украіны. Уваходзіць у склад Лукіўскай пасялковай абшчыны.
Назва Паводле ўкраінскага мовазнаўца М. Вакуліча, назва балцка-літоўскага паходжання, у Літоўскай Метрыцы фіксуецца ад XVI ст. Аўтар палемізуе з украінскім даследчыкам В. Шульгачам, які з гэтай назвы намагаўся вывесці нідзе больш не зафіксаванае славянскае імя тыпу "Видутъ" (ад меркаванага *Vidǫta). Вакуліч выводзіць ад даўнейшага літоўскага імені тыпу Vidutà, Vidùtis (сёння засведчаныя як прозвішчы).Вакулич М. І. До проблеми походження волинського ойконіма Видути // Актуальні проблеми філології та перекладознавства. - 2013. - Вип. 6(2). - С. 20-30.
Былі заходнелітоўскія, жамойцкія тапонімы XVI ст. Відуці, ВідуцішкіСпрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 49.. У тым жа стагоддзі на Жамойці фіксаваўся антрапонім "Відутавічы"Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 122, 284. Старое прозвішча Відута засведчанае з-паміж Ашмянаў і Вільні (Меднікі, Цудзенішкі)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-L3N5-L?i=564&cat=1506928. Было даўнейшае клецкае прозвішча XVI ст. Відуціч ("Ulasz Wyduczycz")Писцовая книга бывшего Пинского староства : составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561-1566 годах Пинским и Кобринским старостой Лаврином Войною. Вильна, 1874. С. 395.. Літоўскі антрапаніміст А. Ванагас бачыць тут той жа корань Vid-, што і ў прозвішчы Videikis (ад літоўскага iš-vysti "у-бачыць)https://pavardes.lki.lt/?pv=dbf8f1ef2961e3b6a5e9c10cde7da531. Тапонім Відутаўшчына быў на поўдні ад ДруйскаSłownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. Warszawa, 1893. C. 293..
З іншага боку, у гэтым жа, заходнепалескім рэгіёне ў XVI ст., у Кобрынскай эканоміі (с. Залужжа), фіксаваўся антрапонім "Видута Жуковичъ" (там жа сама фіксавалася і імя "Жук"). З тым жа элементам -ут- у тым жа рэгіёне імёны Ярута, Івашута, Сергута (і Серга)Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 211, 214, 216, 280, 282..
Катэгорыя:Населеныя пункты Турыйскага раёна