Завадское ці Завадскэ () — горад у Лохвыцкім раёне Палтаўскай вобласці Украіны.

Горад заснаваны ў 1928 годзе як пасёлак Сталінка ў сувязі з будаўніцтвам цукровага завода на рацэ Сула. 7 лістапада 1928 года адбылася ўрачыстая закладка завода, а ўжо 3 кастрычніка 1929 года пачаўся першы вытворчы сезон. У 1931 годзе ў горадзе засноўваецца механічны тэхнікум, пры цукровым заводзе ствараецца МТС, пабудаваны гарадская бальніца са стацыянарам, паліклініка і рэабілітацыйнае аддзяленне.

Пасёлак Сталінка ў 1961 годзе перайменаваны ў пасёлак Чэрвоназавадскэ. У 1977 годзе Чэрвоназавадскэ атрымлівае статус горада. У 2015 годзе ў мэтах выканання закона аб дэкамунізацыі назва горада падлягала змене. Гарадская ўлада за тэрмін, прадугледжаны для самастойнай змены назвы, не выпрацавала свайго рашэння, таму 4 лютага 2016 года пастановай Вярхоўнай Рады Украіны Чэрвоназавадскэ было перайменавана на Завадскэ.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Палтаўскай вобласці