Дубровенскія суконныя мануфактуры — колішнія мануфактуры, якія дзейнічалі ў 1780—1861 гадах у мястэчку Дуброўна Аршанскага павета (цяпер горад у Віцебскай вобласці).
Тут працавалі 3 мануфактуры (уладальнікі: князі Любамірскія, Евельсон, Гінзбург) і суконная фабрыка графа Пацёмкіна, якія выраблялі тканіну. На мануфактурах у 1814—1819 гадах было 12—31 ткацкіх станкоў і 100—260 вольнанаёмных рабочых. На фабрыцы Пацёмкіна працавалі 300 прыгонных.
Літаратура Дубровенскія суконныя мануфактуры //
Катэгорыя:Дуброўна Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Мануфактуры Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1780 годзе Катэгорыя:1780 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1861 годзе