Лінус Бенедыкт Торвальдс ( у Хельсінкі, Фінляндыя), фінскі праграміст, сусветна вядомы як арганізатар распрацоўкі ядра Linux. Цяпер выконвае ролю каардынатара гэтага праекта.

У пач. 1990-х гг. Лінус пачаў распрацоўваць аналаг Minix (аперацыйнай сістэмы Э.Таненбаўма), UNIX-падобную аперацыйную сістэму для ПК. Цяпер Linux працуе на мностве іншых архітэктур.

Біяграфія Лінус нар. у Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі, у сям’і журналістаў Ганны і Нільса Торвальдсаў. Абодва бацькі былі ў свой час студэнцкімі актывістамі Хельсінкскага ўніверсітэта ў 1960-х гг. Бацька Лінуса быў камуністам, у сяр. 1970-х гг. вучыўся ў Маскве.

Лінус Торвальдс вучыўся ў Хельсінкскім універсітэце ў 1988—1996, пры канцы вучобы атрымаў магістарскае званне па камп’ютарных тэхналогіях (тэма магістарскай работы: Linux: пераносная аперацыйная сістэма).

З жонкай пазнаёміўся на ўводных курсах у камп’ютарнай лабараторыі ўніверсітэта. Лінус даў усёй групе заданне даслаць яму са сваіх персанальных камп’ютараў ліст. Тады яго будучая жонка (слухачка гэтых курсаў) даслала Лінусу e-mail, у якім запрасіла яго на сустрэчу. Цяпер у сям’і Торвальдсаў тры дачкі: Патрысія Міранда (нар. 5 снежня 1996), Даніэла Яланда (нар. 16 красавіка 1998) і Цэлестыя Аманда (нар. 20 лістапада 2000).

Торвальдс разам з сям’ёй пераехаў у Сан Хасэ, Каліфорнія. У чэрвені 2004 Торвальдсы пераехалі ў Портланд, Арыгон, бліжэй да працоўнага месца Лінуса.

Лінус працаваў у кампаніі Transmeta з лютага 1997 па чэрвень 2003, зараз працуе ў Лабараторыі Адкрытых Крынічных Кодаў, калектыўна створанай многімі карпарацыямі. Крыніцы

Катэгорыя:Праграмісты Катэгорыя:Linux Катэгорыя:Распрацоўшчыкі свабоднага праграмнага забеспячэння Катэгорыя:Постаці Фінляндыі