Віктар Кузьміч Паджа́раў ( — ) — вучоны ў галіне лясной меліярацыі, рэкультывацыі і аховы зямель, доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар, Заслужаны лесавод БССР (1980).
Біяіграфія Нарадзіўся ў вёсцы Сташына БССР (зараз у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1957 года у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі (сучасны Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). У 1958—1963 гг. на пасадзе дырэктара Жорнаўскай лясной доследнай станцыі, з 1967 года — загадчык лабараторыі.
Навуковая дзейнасць В. К. Паджараву належаць навуковыя працы ў галіне меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Распрацаваў асновы лесагаспадарчай рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў і лесамеліярацыйнай аховы асушаных сельскагаспадарчых зямель. Займаўся агратэхнікай увядзення лубіну ў культуры хвоі, вывучэннем лясных экасістэмам пасля аварыі на Чарнобылькай АЭС і інш.
Аўтар 150 навуковых артыкулаў, 10 брашур, 4 манаграфійИнститут леса // Навукова-практычны часопіс «Наука и инновации». Сааўтар (разам з Л. З. Сцерыным) патэнта «Переносной прибор для измерения уровня пьезометрического напора и коэффициента фильтрации жидкости в торфяной залежи»Национальная электронная библиотека (НЭБ).
Сярод апублікаванага: Агротехника введения многолетнего люпина в культуру сосны — Минск: Урожай, 1967. Защитное лесоразведение в Белоруссии: (Справ. пособие) — Мн., 1980 (разам з У. Б. Арлоўскім і В. Н. Вараб’ёвым) Полезащитные лесные полосы на торфяно-болотных почвах. — Мн., 1983.
Літаратура — С. 494—495.
Спасылкі Поджаров, Виктор Кузьмич (доктор сельскохозяйственных наук ; 1925—1998) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Институт леса // Навукова-практычны часопіс «Наука и инновации»
Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя лесаводы Беларускай ССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі