Гандлёвыя рады — колішні будынак у Брэсце, які існаваў у 1842—1974 гадах. У 1977—1978 гадах на іх месцы пабудаваны гандлёва-бытавы цэнтр па праспекце Машэрава.
Архітэктура
Пабудаваны ў стылі класіцызму на Шашэйнай вул. (цяпер праспект Машэрава). З’яўляліся адным з найбуйнейшых збудаванняў горада (каля 89×33 м) і займалі важнае месца ў яго планіроўцы. 1-павярховая будова абрамляла гандлёвую плошчу, утвараючы прамавугольны комплекс з шырокім унутраным дваром. Гандлёвыя секцыі былі падзелены па перыметры ўнутранай сцяной і арыентаваны на 2 бакі. У сярэдзіне кожнага з 4 фасадаў меліся аздобленыя рустам арачныя праезды з атыкамі; сцены дзяліліся пілястрамі. Вокны размяшчаліся ў невысокіх нішах; двухсхільны дах быў пакрыта чарапіцай. У гады Першай сусветнай вайны рады гарэлі і былі моцна разбураны. Побач з гандлёвымі радамі знаходзілася гарадская стаянка рамізнікаў.
Літаратура
Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Брэста Катэгорыя:1842 год у Брэсце Катэгорыя:1974 год у Брэсце Катэгорыя:Зніклі ў 1974 годзе Катэгорыя:Гандлёвыя рады Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Праспект Машэрава (Брэст)