Лю́бкаўшчына (, ) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, на ручаі Жыгалка. Уваходзіць у склад Мікалаеўшчынскага сельсавета. 422 жыхары (2009).
Гісторыя Да 14 лютага 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Вішнявецкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745). (да 1964 года — Гавезнаўскі сельсавет). 23 снежня 2008 года вёска атрымала статус аграгарадка і стала цэнтрам Мікалаеўшчынскага сельсавета, пазней цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мікалаеўшчына.
Славутасці Свята-Пакроўская царква, 19 ст.
Вядомыя асобы Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч (1940—2016) — беларускі мастацтвазнавец.
Спасылкі
Катэгорыя:Мікалаеўшчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Мінскай вобласці