Якуб Барт-Чышынскі (сапраўдныя імя і прозвішча — Якуб Барт; ; , Паншвіц-Кукаў — , там жа) — лужыцкі пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык, рэдактар, рымска-каталіцкі святар. Адзін з пачынальнікаў рэалістычнай літаратуры лужыцкіх сербаў.

Біяграфія У паэме «Жаніх» (1876, апубл. у 1926), вершах (зборнікі «Кніга санетаў», 1884, «Формы», 1888), якія ўвабралі вобразы народнай паэзіі, сцвярджаў рэалістычны кірунак у лужыцкай літаратуры. Акрамя таго, аўтар шматлікіх санетаў, балад, лірычных вершаў.

Нацыянальна-патрыятычная праблематыка паднятая ім у рамане «Патрыёт і рэнегат» (1878-1879). Яго мастацтва апявае прыгажосць сваёй радзімы, напоўнена патрыятычнымі пачуццямі.

Якуб Барт-Чышынскі заклаў асновы лужыцкай драмы і тэатра (трагедыя «У крэпасці», 1880).

Літаратурны псеўданім — Чышынскі.

Перакладаў на верхнялужыцкую мову творы чэшскай, італьянскай, польскай і нямецкай літаратуры.

Выбраныя творы

Moje serbske wuznaće Narodowc a wotrodźenc (1879) Na hrodźišću (1880) Slubowanje ze zadźěwkami (1881) Słowjanam (1884) Kniha sonetow (1884) Formy (1888)

Беларускія пераклады Верш «Карл прапаведуе лужыцкім сербам» пераклаў Аляксей ЗарыцкіГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

Памяць

Яго імем названа школа ў Паншвіц-Кукаў, у якой вывучаюць верхнялужыцкую мову. Яго імем названая літаратурная прэмія, якая ў мінулым была дзяржаўнай прэміяй ГДР, у цяперашні час прысуджаецца Фондам сербскага народа.

Літаратура Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений. — , 1997. — С. 106, 113—114, 116—117, 122—125, 128—129, 131, 133, 138—141, 144, 162—164, 176, 193. — ISBN 5-7576-0063-2.

Спасылкі

Біяграфія Якуба Барт-Чишинского

Катэгорыя:Члены Маціцы серба-лужыцкай Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Лужыцкамоўныя паэты Катэгорыя:Рэдактары XX стагоддзя Катэгорыя:Рэдактары паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі з італьянскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з чэшскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Германіі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі XIX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Германіі Катэгорыя:Драматургі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Лужыцкамоўныя пісьменнікі