Мікола Гарошка (, в. Трашчыцы, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — , Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч. Бацька Расціслава Гарошкі, стрыечны брат беларускага рэлігійнага дзеяча Льва ГарошкіБудаўлянін Мікола Гарошка.
Біяграфія
Нарадзіўся 4 траўня 1902 года ў вёсцы Трашчыцы Навагрудскага павета. Вучыўся ў сельскагаспадарчай школе ў мястэчку Мір, потым у Навагрудскай і Віленскай беларускіх гімназіях. У 1923 годзе, прагнучы працягнуць навучанне, перабраўся ў Прагу, бо польскія ўніверсітэты не прымалі выпускнікоў беларускіх гімназій, каб пазбегнуць павелічэння ліку беларускай інтэлігенцыі ў Заходняй Беларусі.
Вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе. Пасля вярнуўся на радзіму, адслужыў два гады ў польскім войску. Безвынікова намагаўся знайсці працу ў дзяржаўных установах Польскай Рэспублікі. Заснаваў у родных Трашчыцах спажывецкі кааператыў «Засеўкі», які спачатку быў сканцэнтраваны на вырабе літоўскіх сыроў, працаваў у ім старшынёй управы. Пры «Засеўках» быў арганізаваны тэатральны гурток, які са сваімі выступамі раз’язджаў па суседніх вёсках. Уся праграма тэатральнага гуртка, як і вядзенне кааператыву, адбываліся на беларускай мове. Дапамагаў адкрываць новыя спажывецкія кааператывы.
У сярэдзіне 1930-х гадоў займаўся ўзвядзеннам мастоў, спачатку быў пабудаваны мост цераз Нёман, пасля яшчэ адзін пад Кракавам, а затым яшчэ пяць. Мясцовым польскім уладам было выгадна трымаць Гарошку падалей ад родных месцаў, дзе ягоны ўплыў на мясцовых жыхароў быў непажаданым. Вярнуўся дадому ён толькі ў 1936 годзе. Узяў у арэнду маёнтак Мондзін, дзе аднавіў працэс вырабу літоўскіх сыроў, гаспадарка пачала даваць салідны прыбытак.
У 1939 годзе, з прыходам савецкай улады, маёнтак быў разрабаваны, усё абсталяванне і станкі зламаныя, самога Гарошку ад расстрэлу зберагло толькі заступніцтва сваіх людзей. Мікола Гарошка пераехаў у Навагрудак, дзе працаваў у лясной управе. А ў 1944 годзе з сям’ёй выехаў у Германію, у лагеры для перамешчаных асоб, дзе — у адрозненне ад пераважнай бальшыні беларусаў — асабліва доўга не затрымаўся, бо брат Аляксандр і сястра Ганна, якія пераехалі ў ЗША ў міжваенны час, аформілі неабходныя паперы.
У 1948 годзе з сям’ёй прыехаў у Нью-Ёрк. Спачатку працаваў на вытворчасці сувеніраў, пасля перайшоў да будаўніцтва, праз некалькі гадоў арганізаваў суполку беларусаў для будоўлі дамоў. Урэшце заснаваў сваю ўласную будаўнічую фірму, якую пасля перанялі сыны.
Адзін са стваральнікаў і кіраўнік БАЗА ў 1949—1952 і 1965—1967 гг. Першы старшыня Фундацыі імя П. Крэчэўскага (1964—1979). Сябра рэдкалегіі газеты «Беларус». Ад 1970 г. — сакратар Беларуска-амерыканскага рэспубліканскага клуба ў Нью-Ёрку. Заснаваў выдавецтва «Час», якое выдавала газету «Беларускі Час».
Сям’я Меў сына доктара Расціслава Гарошку, які пасля смерці бацькі пераняў выданне і працягнуў будаўнічую працу.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання