Хацьма трохмесячная (Lavatera trimestris) — від кветкавых раслін сямейства .  — літаральна азначае «тры месяцы», спасылаючыся на перыяд росту і цвіцення.

Апісанне Да 120 см вышынёй і 45 см у шырыню аднагадовая трава. Лісце яйкападобна-круглявае, сэрцападобнае, пільчатае, 3-7-лопасцевае, жоўта-зялёнае, з рэдкімі валасінкамі. Кветкі з’яўляюцца ў кластарах на доўгіх сцеблах ў канцы сцеблаў адзінкавыя, адценняў белага і ружовага, 8-10 см у шырыню. Пялёсткі 3-5 см даўжынёй, 3-4 см шырынёй, зваротнаяйкападобныя, ля аснавання валасістыя. Насенне цёмна-карычневае.

Распаўсюджанне Афрыка: Алжыр [пн.]; Марока; Туніс. Азія: Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя. Еўропа: Грэцыя; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Францыя; Партугалія; Гібралтар; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы]. Расце на пясчаных, гліністых і вапнавых глебах; 30-900 м. Культывуецца. Шматлікія сарты былі распрацаваны для выкарыстання ў садзе.

Галерэя

Спасылкі

Vascular Flora United States Department of Agriculture

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Мальвавыя