Ко́ласава. Сустракаецца таксама варыянт Каласо́ва, н. (, ) — пасёлак у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Наваколасаўскага сельсавета.

Гісторыя

З 1921 года ў складзе Польшчы, на савецка-польскай мяжы. У 1924—1939 гадах вёска была цэнтрам размяшчэння штаба памежнай роты «Коласава». 6 верасня 1933 года ў Коласава адбыўся абмен вязнямі: Францішка Аляхновіча абмянялі на Браніслава Тарашкевіча.

З лістапада 1939 года ў БССР.

Да 8 чэрвеня 1963 года Коласава ўваходзіла ў склад Засульскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)., да 29 чэрвеня 2006 года — у склад Слабадскога сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 223 Об образовании Новоколосовского сельсовета и изменении границ Слободского сельсовета Столбцовского района.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Наваколасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Крупскія герба «Корчак»