Бузульнік сібірскі (Ligulária sibírica) — від шматгадовых травяністых раслін з роду сямейства ; тыпавы від гэтага роду.

Арэал віду ахоплівае амаль усю тэрыторыю Еўропы, а таксама Сібір.

Часам бузульнік сібірскі культывуюць як дэкаратыўную садовую расліну.

Занесены ў Чырвоную кнігу Цвярской вобласці, вырошчваецца ў Батанічным садзе ЦвДУ

Біялагічнае апісанне Расліна вышынёй 40—150 см. Мае кароткае ўсечанае карэнішча.

Сцябло прамое, неразгалінаванае, баразнаватае, голае, полае. Ніжняе лісце чарашковае, ля аснавання похвава-пашыранае; ліставая пласцінка вялікая, сэрцападобна-трохкутная, тупая, востразубчастая. Сцябловае лісце меншага памеру, з похвавым аснаваннем, сцяблоабдымнае, верхняе — ланцэтнае, лускаватае, чырванавата-карычневае.

Шматлікія кошыкі сабраны ў густую, пышную гронку: асобныя кошыкі вырастаюць у пазухах прыкветкаў. Абгортка аднарадная, лісточкі абгорткі (8—10) лінейныя, ложа няплёнкавае. Язычковыя кветкі залаціста-жоўтыя, даўгавата-яйкападобныя, сярэднія трубчастыя. Цвіце з ліпеня па верасень.

Плод — яйкападобная сямянка з брудна-белым чубком.

Арэал Гемікрыптафіт, распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі ў міжземнаморскай, умеранай і субкантынентальнай кліматычных абласцях.

Расце ў сырых зацененых месцах на гумусных глебах: каля вадаёмаў, у зарасніках хмызняку, алешніку, па берагах ручаёў, на багністых тарфяных лугах — ад нізін да перадгор’яў.

Падвіды Адрозніваюць чатыры падвіды:

. Лісце ў тыпавога падвіду або цалкам голае, або з кароткім апушэннем па жылках.

. У гэтага падвіду, у адрозненне ад тыпавога, лісце коратка густа апушанае.

Літаратура

Спасылкі Ligularia sibirica ў базе дадзеных The Euro+Med Plantbase

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Бузульнік Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1823 годзе