Бружмель Максімовіча (Lonícera maximowíczii) — куст, від роду сямейства . Расце на Далёкім Усходзе Расіі, у Кітаі і Карэі.

Від названы ў гонар Карла Іванавіча Максімовіча (1827—1891), расійскага батаніка, акадэміка Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Навук, даследчыка флоры Далёкага Усходу і Японіі.

Батанічнае апісанне Лістападны разгалісты моцна галінаваны куст вышынёй да 2 метраў. Кара старых парасткаў светла-шэрая, маладых — зялёная ці фіялетавая, без апушэння.

Лісце эліптычнае або даўгавата-яйкападобнае, 3-7 см даўжынёй, цёмна-зялёнае, на кароткіх хвосціках, з раснічастым апушэннем па краях.

Кветкі фіялетава-чырвоныя, даўжынёй да 13 мм, размешчаны парамі ў пазухах лісця, прычым размешчаны вельмі цікава — кожная пара схаваная пад сваім лістом. Час цвіцення — чэрвень.

Плады яйкападобныя, ярка-чырвоныя, бліскучыя, парамі зрослыя аснаваннямі і разбежныя наверсе накшталт рожак, спеюць у канцы жніўня-верасні.

Літаратура

Деревья и кустарники СССР / Под ред. П. И. Лапина. — М.: Мысль, 1966. — С. 536.

Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Бружмель