Чальча́к прутападобны (Lythrum virgatum) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120 см. Лісце да асновы паступова (клінападобна) звужанае, абсалютна голае, шызае, сядзячае, супраціўнае. Знешнія зубцы чашачкі (прыдаткі) амаль аднолькавай даўжыні з унутранымі або некалькі карацей. Пялёсткі ружова-пурпурныя.
Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі . Святлолюбівая расліна, гіграфіт і эўтроф.
Ва Украіне від расце на заліўных лугах, па берагах рэк, азёр, ускраінах балот, паблізу вады — на ўсёй тэрыторыі звычайны; у Крыме, рассеяна у стэпавых раёнах, перадгор’ях і на паўднёвым беразе Крыма; меданосная расліна.
Ахоўваецца ў Расіі на тэрыторыі Маскоўскай вобласці і Удмурціі.
Выкарыстанне Рэдка выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Лекавая і меданосная расліна.
Літаратура — С. 312.
Спасылкі
Катэгорыя:Плакуновыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе