Андрэй Міхайлавіч Сангу́шка () — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія З княжацкага роду Сангушак герба «Пагоня», сын князя Міхаіла Аляксандравіча і Ганны Капачэвічаўны (з Копачаў), унук Аляксандра Сангушкавіча.
Маршалак гаспадарскі (1522—1553), спраўца Кіеўскага ваяводства (1540—1542), староста луцкі (1542—1559).
Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай 1508, 1512—1514 гадоў, з татарамі ў 1512 і 1515 гадах.
Валодаў маёнткамі на Валыні, у Новагародскім ваяводстве (Дзярэчын), Гарадзенскім (Кузніца), Берасцейскім (Кусцін), Кобрынскім паветах.
Сям’я Двойчы жанаты. Першай жонка з 1511 года Ганна Васілеўна з Храптовічаў (пам. 1545), дачка старосты ўладзімірскага Васіля Багданавіча Храптовіча, у гэтым шлюбе меў сына і дачку: Аляксандр Андрэевіч Сангушка (пам. 1565), князь Кашырскі (1560—1565), маршалак гаспадарскі (1553—1565) Ганна Андрэеўна Сангушка (пам. пасля 1546), 1-ы муж Іван Елавіцкі, 2-і муж князь Богуш Фёдаравіч Карэцкі (каля 1510—1576)
У 1546 годзе ажаніўся другі раз з князёўнай Багданай Міхайлаўнай з князёў Мсціслаўскіх (пам. 1565), дачкой удзельнага князя Міхаіла Іванавіча Мсціслаўскага і Юліяны Іванаўны Мсціслаўскай (каля 1475—1499). Дзеці:
Ганна Андрэеўна Сангушка (пам. 1580), жонка з 1563 года ваяводы менскага Мікалая Паўлавіча Сапегі (каля 1545—1599).
Крыніцы
Спасылкі
Радавод Сангушкаў Леонтій ВОЙТОВИЧ КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ
Катэгорыя:Старосты луцкія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія