Куль (, ) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Літвенскага сельсавета.
Гісторыя З 1885 года ва ўрочышчы Куль на рацэ Уса дзейнічала Кульская драўніннамасавая і кардонная фабрыка. Вырабляла драўнінную масу, паперу, белы, буры і шэры кардон. У 1898 г. мела 2 паравыя машыны (215 к.с.), 3 паравыя катлы, 3 формы для адліўкі кардону, кацёл для перапрацоўкі драўніны. У 1910 г. працавала 100 рабочых. Прадукцыя збывалася на папяровыя фабрыкі Расійскай імперыіКульская драўніннамасавая і кардонная фабрыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 9: Кулівін – Малаіта. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. – С. 10..
Да 14 лютага 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Літвенскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745)., да 28 мая 2013 года — у склад Цясноўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.
305 жыхароў (2009 г.).
Славутасці
Сядзібна-паркавы комплекс Капліца Святога Іосіфа
Спасылкі
Катэгорыя:Літвенскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна