Мята вадзяная, Мята водная (Mentha aquatica) — расліна сямейства , від роду Мята.
Назва
Мята вадзяная, мента, мята пятроваЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., пахучка Ботанический словарь, Спб, 1878.
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 90 см. Сцёблы валасістыя, квадратныя ў сячэнні. Лісце на даволі доўгіх чаранках, авальнае, 2—6 см даўжынёй і 1—4 см шырынёй, часам набывае чырванаватае адценне. Пры расціранні яны выдаюць характэрны мятный пах. Кветкі дробныя, светла-бэзавыя, сабраныя ў маленькія пухнатыя суквецці.
Пашырэнне Мята вадзяная распаўсюджаная ў Еўропе, сярэдняй паласе Расіі, Паўднёва-Заходняй Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Расце на вільготнай глебе па берагах рэк, азёр, на балотах і заліўных лугах. На Беларусі трапляецца зрэдку, цвіце ў ліпені-верасні.
Выкарыстанне Мята водная можа прымяняцца ў тых жа мэтах, што і , якая з’яўляецца гібрыдам мяты воднай і , як рэзка-араматычная (дабаўка да розных страў і напояў) і лекавая расліна.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Plantbase Project: Mentha aquatica Flora of NW Europe: Mentha aquatica
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Мятныя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе