Цэлесці́н — мінерал класа сульфатаў, сульфат стронцыю, SrO.

Уласцівасці Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае таблітчастцыя і прызматычныя крышталі, зярністыя, шкарлупістыя агрэгаты. Колер блакітны, белы, шэры, чырванаваты, зеленаваты, зрэдку бясколерны. Бляск шкляны. Крохкі. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,9—4 г/см³. Змяшчае да 56,41 % SrO, часта прымесі CaO ў суадносінах 1:1 да аксіду стронцыю і да 20—26 % аксіду барыю.

Паходжанне і радовішчы Мае метасаматычнае, вулканагенна-асадкавае, жыльнае эпігенетычнае, асадкавае і інш. паходжанне. Трапляецца ў выглядзе ўкрапанікаў, гнёзд, жэод, канкрэцый, буйных лінзавадобных і жылападобных цел.

Радовішчы ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Іране, ЗША, Кітаі, Канадзе, Мексіцы, Расіі, Турцыі і інш.

Выкарыстанне Цэлесціт з’яўляецца асноўнай рудой на стронцый. Выкарыстоўваецца пры вырабе марозаўстойлівай сталі ў чорнай металургіі, у вытворчасці феерверкаў і трасіруючых куль, шкла і керамікі, у радыёэлектроніцы, пры рафінаванні бураковага цукру.

Літаратура  — С. 161. — С. 292. Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия. 1984—1991.

Спасылкі Целестин // Каталог минералов Celestine Mineral Data // Mineralogy Database Каталог электронных образовательных ресурсов // Томскі дзяржаўны ўніверсітэт

Катэгорыя:Сульфаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы стронцыю