Мышахвоснік маленькі (Myosurus minimus) — від травяністых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Гэта невялікая аднагадовая расліна, вышынёй 2—10 см. Калякветнік кветкі правільны, двайны. Чашалісцікаў пяць, бледна-жоўтага колеру. Ля асновы чашачкі ёсць невялікая мясістая шпора. Вяночак складаецца з пяці свабодных жоўтых пялёсткаў. Кветка доўгая, вельмі друзлая. Тычынак шмат. Яны, як і частка калякветніка, цыклічна размяшчаюцца каля асновы кветаложа, у якой шмат вольных песцікаў. Формула кветкі мае такі выгляд: .

Калі кветаложа разрастаецца і выцягваецца, песцікі сваімі лычыкамі датыкаюцца пыльнікаў і адбываецца самаапыленне. Цвіце ў красавіку—маі. Плод — шматарэшак.

Ахова Уключаны ў Чырвоную кнігу Чачэнскай Рэспублікі са статусам «1. Вельмі рэдкі, пад пагрозай знікнення галарктычны від»Галушко А. И. Myosurus minimus — Мышехвостник малый // Красная книга Чеченской Республики : Редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды растений и животных / отв. ред. М. У. Умаров; зам. отв. ред. Г. М. Абдурахманов, А. М. Батхиев. — Грозный : [Южный издательский дом], 2007. — С. 88. — 432 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-98864-017-2..

Літаратура

Тимохина С. А. Myosurus minimus — Мышехвостник маленький // Флора Сибири = Flora Sibiriae : в 14 т. / под ред. Л. И. Малышева. — Новосибирск : ВО «Наука», Сиб. издат. фирма, 1993. — Т. 6 : Portulacaceae — Ranunculaceae / под ред. Л. И. Малышева, Г. А. Пешковой. — С. 159. — 310 с. — 1303 экз. — ISBN 5-02-030132-9.

Спасылкі

Myosurus minimus

Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Пустазелле