Ятрышнік шлеманосны, Зязюлька Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927 (Orchis militaris) — від архідэй роду Ятрышнік.

Назва Назва роду паходзіць ад грэчаскага слова, якое ў перакладзе азначае «ядро», і звязана, відавочна, з формай клубняў расліны. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай мовы азначае«салдат» і дадзена расліне за падабенства кветак з шлемам.

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй 20-45 см, з яйкападобнымі клубнямі. Сцябло з 3-5 ярка-жоўтымі даўгаватымі лісткамі, размешчанымі ў яго ніжняй частцы, і двума лісткападобнымі похвамі — у сярэдняй. Суквецце шматкветкавае, шчыльнае, цыліндрычнае. Кветкі ружавата-лілова-пурпурныя, духмяныя, складанай будовы: 5  пялёсткападобных лісточкаў калякветніка сыходзяцца верхавінамі, утвараючы шлем, шосты (губа) — 3-раздзельны, звісае ўніз і ў аснаванні мае кароткую шпорку. Плод — каробачка. Насенне дробнае, пілаватае. Цвіце ў красавіку — чэрвені. Кветкі апыляюцца чмялямі.

Распаўсюджанне Святлолюбівая і ценевынослівая расліна. Мезафіт і мезатроф. Расце на вільготных лугах, нізінных балотах, у хмызняках, па берагах вадаёмаў, на лясных палянах, узлесках, у горных, лясных і лесастэпавых раёнах і вельмі рэдка ў стэпавых.

Ахоўны статус Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны.

Літаратура — С. 472—473.

Спасылкі

Зозулинець шоломоносний в Червоній книзі України , , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983. Orchis militaris L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Ятрышнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе